Летнія Алімпійскія гульні 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летнія Алімпійскія гульні 2024 году (афіцыйна — Гульні XXXIII Алімпіяды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое зьяўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Будуць праведзеныя з 2 да 18 жніўня 2024 году ў Парыжы.
Гэты артыкул мае зьвесткі пра чаканыя падзеі |
XXXIII летнія Алімпійскія гульні | |
Горад-арганізатар | Парыж, Францыя |
---|---|
Колькасьць атлетаў | 10 500[1] |
Узнагароды | 329 у 32 відах спорту |
Цырымонія адкрыцьця | 26 ліпеня |
Цырымонія закрыцьця | 11 жніўня |
Стадыён | Стад дэ Франс |
Афіцыйны сайт | paris2024.org |
Парыж раней ужо ладзіў алімпійскія спаборніцтвы ў 1900 і 1924 гадах, і, такім чынам, горад стане другім у сьвеце, які тры разы прымаў летнюю Алімпіяду пасьля Лёндану (1908, 1948 і 2012). Калі ўлічваць і зімовыя Алімпійскія гульні, тады агулам гэта будуць шостыя гульні, якія будуць ладзіцца ў Францыі. Да гэтага апошнімі былі зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году, якія праводзіліся ў Абэрвілі. Гульні вернуцца да свайго традыцыйнага 4-гадовага алімпійскага цыклю пасьля летняй Алімпіяды 2020 году ў Токіё, якая ладзілася ў 2021 годзе. Тады затрымка была абумоўленая сусьветнай пандэміяй каранавірусна інфэкцыі.
На гульнях упершыню будуць ладзіцца спаборніцтвы ў брэйкдансінгу, а таксама гэта будуць апошнія Алімпійскія гульні, якія праводзяцца падчас кіраваньня Томаса Баха[2].
13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра рашэньне даслаць запрашэньне 203 з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК) на Алімпіяду 2024 году. Адмовіліся запрасіць НАКі Беларусі, Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну зь 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі[3].