![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B6%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B9%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2586%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%259C%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2596_%25D1%2596_%25D0%25A1%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0_3.jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B6%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B9%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2586%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%259C%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2596_%25D1%2596_%25D0%25A1%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0_3.jpg&w=640&q=50)
Лагойск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаго́йск — места ў Беларусі, на рацэ Гайне. Адміністрацыйны цэнтар Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 099 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Менску, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладэчна.
Лагойск лац. Łahojsk | |||||
![]() Панарама з боку Гайны | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1078 | ||||
Былыя назвы: | Лагожск, Лагожаск | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Лагойскі | ||||
Насельніцтва: | 13 099 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1774 | ||||
Паштовы індэкс: | 223141 | ||||
СААТА: | 6232501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′0″ пн. ш. 27°51′0″ у. д. | ||||
Лагойск на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лагойск ![]() ![]() Лагойск | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.) |
Лагойск — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства (раней — сталіца ўдзельнага княства), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Тут разьмяшчалася рэзыдэнцыя роду Тышкевічаў, да нашага часу захаваўся парк і руіны палаца, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс манастыра базылянаў з царквой Божага Яўленьня, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі[3], а таксама касьцёл Сьвятога Казімера ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.