From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку-клюкс-клан, ККК (па-ангельску: Ku Klux Klan, KKK) — назва некалькіх былых і існых расісцкіх і тэрарыстычных арганізацыяў у ЗША, пераважна ў паўднёвых штатах.
Ку-клюкс-клан быў створаны ў 1864 пасьля Грамадзянскае Вайны; афіцыйна добраахвотна расфармаваны ў 1869 (гвалт нефармальных груп пад імем ККК працягваўся да 1872 году).
Узноўлены ў пачатку 1920-х. Першапачаткова ККК узьнікае ў паўднёвых штатах у якасьці таемнай арганізацыі, закліканай у нестабільных умовах грамадзянскай вайны абараніць уласнасьць і інтарэсы белых грамадзянаў. Чальцы ККК прытрымліваюцца пратэстантызму ў фундамэнталісцкай форме. У наступным ККК эвалюцыянуе ў праварадыкальную расісцкую арганізацыю, ідэалёгія і палітычная дзейнасьць якой характарызуюцца як антысэміцкая, антыкамуністычная, антыкаталіцкая, ККК прадпрымае напады на чарнаскурых і рэспубліканцаў, у апошні час салідарызуецца з рухам супраць абортаў, асабліва нэгатыўна ўспрымае дзейнасьць фэдэральнага ўрада.
Складаецца з мноства нешматлікіх незалежных групаў, некаторыя зь якіх выяўляюць высокую ступень схільнасьці да гвалту.
Актывістаў налічваецца ад 4000 да 6500 (у ЗША, дзе з 1981 году колькасьць ККК упала з 10000; 400 чалавек знаходзіцца ў KKK Ангельшчыны). У руху знаходзяцца пераважна працоўныя сярэдніх гадоў.
ККК распаўсюдзіла вобласьць апэрацыяў на ЗША, Канаду, Ангельшчыну. Фінансаваньне ажыцьцяўляецца за рахунак уласных сродкаў.
Тыпы дзеяньняў: начныя напады на меншасьці (перш за ўсё чарнаскурых), падпалы, выбухі, зьбіраньне зброі і ваеннае навучаньне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.