From Wikipedia, the free encyclopedia
Фундамэнталізм — агульнае найменьне крайне кансэрватыўных філязофскіх, маральных і сацыяльных плыняў. Фундамэнталізм часта зьяўляецца рэакцыяй на працэсы глябалізацыі і сэкулярызацыі, якія працякаюць у сучасным грамадзтве. Адным з варыянтаў дадзенай плыні зьяўляецца фундамэнталізм рэлігійны, менавіта фундамэнталізм і мае звычайна рэлігійнае адценьне, што паказвае на непахісную прыхільнасьць да вераваньняў[1]. Тым ня менш, на сёньняшні час тэрмін фундамэнталізм прымяняцца да пэўных групаў, але ня толькі рэлігійных, якія характарызуюцца прыкметна строгай літаральнасьцю да некаторых канкрэтных пісаньняў, догмам або ідэалёгіі, і моцнаму пачуцьцю важнасьці падтрыманьня існаваньня адрозьненьняў паміж канкрэтнай групай і астатнімі групамі[2][3][4][5]. Да фундамэнталізму характэрна прыданьня асобнага акцэнту на чысьціні і жаданьні вярнуцца да папярэдняга ідэалу, прыманага чальцамі групы. Адмова ад разнастайнасьці меркаваньняў у дачыненні да гэтай усталяванай «асновы» і ейнай інтэрпрэтацыі, прынятай у групе, часьцяком зьяўляецца вынікам фундамэнталізму[6].
У залежнасьці ад кантэксту, фундамэнталізм можа быць ўніжальным тэрмінам, а не нэўтральнай характарыстыкай, да палітычных «правых» або «левых» кірункаў, што для некаторых людзей можа мець нэгатыўныя канатацыі[7].
У якасьці адной з асноўных сваіх задачаў рэлігійны фундамэнталізм разглядае вяртаньне рэлігійным структурам дамінуючых пазыцыяў у грамадзтве[8][9][10][11]. Асноўнымі яго ідэаялягічнымі палажэньнямі зьяўляюцца неабходнасьць строгага прытрымліваньня прадпісаньням, устаноўленым у рэлігійных сьвятых кнігах, недапушчальнасьць крытыкі, альбо лібэральныя трактаваньні пазначаных тэкстаў.
Хрысьціянскі фундамэнталізм быў вызначаны Джорджам Марсдэнам як попыт на строгае выкананьне вызначаных тэалягічных дактрынаў, у рэакцыі супраць мадэрнісцкай тэалёгіі[11]. Гэты тэрмін быў першапачаткова прыдуманы ягонымі прыхільнікамі, каб адзначыць, што яны абапіраюцца на пяць канкрэтных клясычных багаслоўскіх перакананьнях хрысьціянства. Зь цягам часу гэты рух ператварыўся ў хрысьціянскі фундамэнталісцкі рух у пратэстанцкай суполцы ЗША на пачатку XX стагодзьдзя[12]. Фундамэнталізм як рух паўстаў у ЗША і пачынаўся сярод кансэрватыўных тэолягаў прэсьбітэрыянскай Прынстанскага Духоўнай сэмінарыі ў канцы XIX стагодзьдзя. Неўзабаве рух распаўсюдзіўся і сярод кансэрватараў баптыстаў і іншых канфэсіяў з 1910 па 1920 гады. Мэтай руху было абарона і захаваньне асноўных багаслоўскіх прынцыпаў ад праблемаў лібэральнага багаслоўя і крытыкі[13].
Хоць першапачаткова рэлігійны фундамэнталізм пераважаў у хрысьціянстве, пасьля Іранскай рэвалюцыі гэты тэрмін сталі ўжываць таксама ў дачыненьні да радыкальных плыняў у ісламе. Да такіх плыняў ставіцца, у прыватнасьці, вагабізм — афіцыйная ідэалёгія Саудаўскай Арабіі. Ісламскі фундамэнталізм мае яскрава выражаны антызаходні, антыамэрыканскі характар. У адрозьненьне ад хрысьціянскага фундамэнталізму прадстаўнікі ісламскага фундамэнталізму сваю ідэалёгію гэтак не называюць.
Ісламскі фундамэнталізм характарызуецца вяртаньнем да першапачатковай «чысьціні» ісламу, ачысткай ад напластаваньняў, які ўвабраў у сябе іслам на працягу гісторыі (менавіта гэта адрозьнівае фундамэнталістаў ад традыцыяналістаў, бо апошнія прытрымліваюцца абароны многіх пазьнейшых звычаяў), і абвяшчае аднаўленьне паасобных сацыяльных і палітычных інстытутаў і нормаў, што мелі месца ў часы жыцьця прароку Мухамада і першых чатырох прарокаў.
Ісламскі фундамэнталізм зьяўляецца адным з плыняў, нароўні зь ісламскім традыцыяналізмам і ісламскім мадэрнізмам. Згодна з францускім навукоўцам Франсуа Бюрга, ісламскі фундамэнталізм накіраваны на аднаўленьне менавіта дзяржаўных і сацыяльных інстытутаў, тады як традыцыяналізм, імкнецца да аднаўленьня маралізатарскага духу тых часоў. Таксама адрозьніваюцца яны і ў часовых ідэалах, бо, калі фундамэнталізм бачыць свой ідэал у часе Мухамада і першых прарокаў, то традыцыяналізм — у часы, калі да ісламу ўключаліся тыя ці іншыя этнаканфэсійныя абшчыны са сваімі лякальнымі этычнымі нормамі.
Прычыны сёньняшняй папулярнасьці гэтай плыні шмат у чым супадаюць з прычынамі ўзьнікненьня і папулярнасьці ісламскага радыкалізму, у прыватнасьці, Джон Эспазыта ў сваёй працы «Ісламская пагроза: міт ці рэальнасьць» сьцьярджае, што ўдыхнуць жыцьцё ў мусульманскія кіруючыя ўстановы і ў грамадзтва, можна толькі адным спосабам: зноўку ўмацаваць ісламскі закон, зрабіць яго асновай дзяржавы і грамадзтва, якія павінны кіравацца ісламам і абапірацца на сацыяльную справядлівасьць, а слабасьць і падпарадкаванае становішча мусульманскіх дзяржаваў зьяўляецца следзтвам бязбожнасьці мусульманаў, якія ўхіліліся з дарогі, прызначанага Богам, і аддавалі перавагу не яму, а сьвецкай матэрыялістычнай ідэалёгіі і каштоўнасьцям Захаду або Ўсходу. Такім чынам, такія высновы прапагандуюць да вяртаньня да тых нормаў і каштоўнасьцяў, а таксама ў першую чаргу сацыяльных інстытутаў, якія былі ў першыя дзесяцігодзьдзі існаваньня ісламу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.