Курытыба (футбольны клюб)
бразыльскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Курытыба» (па-партугальску: Coritiba) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Курытыбы, заснаваны ў 1909 годзе. Чэмпіён Бразыліі (1985), 38-разовы чэмпіён штату Парана. Клюб зьяўляецца адным з трох грандаў свайго штату разам з «Атлетыку Паранаэнсі» й «Паранам», прычым усе тры клюбы прадстаўляюць адзін горад.
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Курытыба | ||||||
Поўная назва | Coritiba Foot Ball Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 12 кастрычніка 1909 | |||||
Горад | Курытыба, Бразылія | |||||
Стадыён |
Коўта Пэрэйра Умяшчальнасьць: 37 182 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя Б | |||||
· 2023 | Сэрыя A, 19 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы coritiba.com.br (парт.) (ням.) (гішп.) (анг.) (італ.) |
Закрыць
На 2013 год «Курытыба» мае партнэрскія адносіны з клюбамі «Порту», «Чывас», «Тэгу» й ВВВ-Вэнлё. Партнэрства ўключае ў сябе крэдытаваньне й абмен маладымі гульцамі. Клюб зьяўляецца першым клюбам Паўднёвай Бразыліі які ажыцьцяўляе падтрымку амэрыканскага футболу.