Кумыцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кумы́цкая мова (саманазва: къумукъ тил) — адна з моваў кыпчацка-палавецкае падгрупы кыпчацкае групы цюрскае сям’і моваў, на якой размаўляюць кумыкі, распаўсюджаная на ўсходзе Паўночнага Каўказу. Кумыцкая мова не зьяўляецца генэтычна роднаснай большай частцы моваў Паўночнага Каўказу, якія належаць да паўночнакаўкаскае сям’і моваў. Мова роднасная іншым цюрскім мовам, асабліва мовам кыпчацкае групы ў яе складзе — казаскай, крымскататарскай, башкірскай, татарскай, нагайскай, урумскай, караімскай мовам.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Кумыцкая мова | |
къумукъ тил | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Паўночны Каўказ |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Цюрская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][2] |
Пісьмо | Kumyk alphabet[d], кірыліца, лацінскае пісьмо і арабскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | kum |
ISO 639-2(Т) | kum |
ISO 639-3 | kum |
Пісьменнасьць на аснове кірыліцы. Да 1929 году пісьменнасьць была на аснове арабскіх літараў.
Паходжаньне кумыцкае мовы зьвязанае зь міграцыяй цюрскіх пляменных групаў, якія асвойвалі шэраг тэрыторыяў сучаснае паўднëвае Расеі прынамсі з пачатку Х ст.
Да 1928 года кумыкі карысталіся арабскімі літарамі. З 1928 года па 1938 гады пачалі карыстацца (паводле загаду таначасных савецкіх уладаў) лацінскімі літарамі, а з 1938 года – кірыліцай. Сучасная кумыцкая азбука складаецца з наступных літар: А а, Б б, В в, Г г, Гъ гъ, Гь гь, Д д, Е е, Ё ё, Ж ж, З з, И и, Й й, К к, Къ къ, Л л, М м, Н н, Нг нг, О о, Оь оь, П п, Р р, С с, Т т, У у, Уь уь, Ф ф, Х х, Ц ц, Ч ч, Ш ш, Щ щ, Ъ ъ, Ы ы, Ь ь, Э э, Ю ю, Я я.
А а | а | П п | пэ |
Б б | бe | Р р | эр |
В в | вe | С с | эс |
Г г | гe | Т т | тэ |
Гъ гъ | гъa | У у | у |
Гь гь | гьe | Уь уь | уь |
Д д | дe | Ф ф | эф |
Е е | e | Х х | хa |
Ё ё | ё | Ц ц | цэ |
Ж ж | жe | Ч ч | чe |
З з | зe | Ш ш | шa |
И и | и | Щ щ | щa |
Й й | къысгъа и | Ъ ъ | къатты бэлкгі |
К к | кe | Ы ы | ы |
Къ къ | къa | Ь ь | йымышакъ бэлкгі |
Л л | эл | Э э | э |
М м | эм | Ю ю | ю |
Н н | эн | Я я | я |
Нг нг | энг | ||
О о | o | ||
Оь оь | оь | ||
У кумыцкай мове існуе 8 галосных гукаў, што пазначаюцца літарамі а, е, ы, и, о, оь, у, уь. Ёсьць у некаторых словах (запазычаных зь іншых моваў) галосны ə.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.