![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/f/f2/2023_AFC_Asian_Cup_logo.svg/langbe-tarask-640px-2023_AFC_Asian_Cup_logo.svg.png&w=640&q=50)
Кубак Азіі па футболе 2023 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Азіі па футболе 2023 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Азіі сярод нацыянальных камандаў, якое ладзілася з 12 студзеня па 10 лютага 2024 году ў Катары. Пераможца папярэдняга турніру, зборная Катару пасьпяхова абараніла свой тытул. Пасьля пашырэньня ў 2019 годзе ў першынстве бралі ўдзел 24 нацыянальныя зборныя[1][2]. Як меркавалася, турнір мусіў арганізаваць Кітай, але 17 кастрычніка 2022 году Азіяцкая футбольная канфэдэрацыя (АФК) абвесьціла, што спаборніцтва будзе ладзіцца ў Катары[3]. Праз высокія летнія тэмпэратуры і ўдзел зборнай Катару ў Залатым кубку КОНКАКАФ 2023 году турнір быў перанесены на студзень і люты 2024 году з захаваньнем першапачатковай назвы ў спонсарскіх мэтах[4][5].
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат Азіі па футболе 2023 году Катар 2023 AFC Asian Cup | |
![]() | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Катар |
Час правядзеньня | 12 студзеня — 10 лютага |
— у фінальнай частцы | 24 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён |
![]() |
Другое месца |
![]() |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 51 |
Забіта галоў | 132 (2.59 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 507 790 (29 565 за матч) |
Бамбардзіры |
![]() |
← 2019 2027 → |
Закрыць