From Wikipedia, the free encyclopedia
Крашы́н (афіцыйная назва — Кро́шын[1]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Шчары. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 730 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі Баранавічы — Менск. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Менск.
Крашын лац. Krašyn | |
Касьцёл Божага Цела | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Крашынскі |
Насельніцтва: | 730 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225362 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°11′56″ пн. ш. 26°9′22″ у. д. |
± Крашын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крашын — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Тут нарадзіўся паэт Паўлюк Багрым, у касьцёле Божага Цела захоўваецца вырабленая ім жырандоля.
Традыцыйная форма назвы паселішча — Крашы́н[2], афіцыйная — Кро́шын[1]. Існуе меркаваньне, што апошняя ўзьнікла пад польскім уплывам (ад польск. Kroszyn)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Крашын як маёнтак у валоданьні князёў Крашынскіх датуецца 1442 годам. У гэты час тут збудавалі касьцёл. З 1499 году Крашын знаходзіўся ў валоданьні Пуцяціных, з 1570 году — Валовічаў, з канца XVI ст. — Радзівілаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
Пад 1512 годам Крашын упамінаецца як мястэчка. 27 сьнежня 1566 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў ліст з дазволам падканцлеру і маршалку дворнаму, старосьце берасьцейскаму і кобрынскаму пану Астафею Валовічу набыць Крашын, а таксама маёнтак Засуле. У лісьце зазначалася, што за даўнейшым часам "имене на имя Крошын фольварок замку Новгородского" быў нададзены татарыну Малік-башы Ардынцу, але яго нашчадкі прывялі маёнтак у заняпад[3]. На 1580 год у Крашыне было 39 двароў, у цэнтры мястэчка знаходзіўся Рынак, на якім раз у тыдзень адбываўся таржок; працавалі млын і карчма, былі 4 рамесьнікі, якія апрацоўвалі розную сыравіну.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крашын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Стваловіцкай воласьці Наваградзкага павету[4]. У 1818 годзе ў мястэчку намаганьнямі сьвятара еха Магнушэўскага, які служыў тут з 1810 году, збудавалі новы драўляны касьцёл. Ксёндз займаўся асьветай, утрымліваў школку для вясковых дзяцей, дапамагаў бедным.
З 1822 году Крашын знаходзіўся ў валоданьні Юрагаў, з 1843 году — Завадзкіх. У 1828 годзе адбыўся сялянскі бунт, які завяршыўся жорсткім пакараньнем. Гэты зацяжны бунт, узначалены ўніятам Казімерам Камінскім, распачаўся яшчэ ў 1826 годзе. Прычынай стала тое, што новы гаспадар Крашыну Станіслаў Гедройць Юрага разам з сваёй жонкай Антанінай пры дапамозе яе брата Канстантына Радзівіла (паланечкаўскае адгалінаваньне знакамітага роду) надумаў адабраць зямлю і запрыгоніць вольных панцырных баяраў-крашынян[2]. У час бунту сялянаў падтрымліваў кс. Магнушэўскі, якога падазравалі ў арганізацыі гэтага супраціву, аднак доказаў не знайшлі і справа скончылася для ксяндза хатнім арыштам[5]. У першай палове 1880-х гадоў у Крашыне было 77 двароў, дзеялі касьцёл і юдэйскі малітоўны дом. У пачатку XX ст. — 160 двароў, касьцёл, расейская народная вучэльня. Побач зь мястэчкам існаваў аднайменны маёнтак (2 двары).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Крашы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крашын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крашын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету. На 1921 год тут было 79 дамоў, побач зь мястэчкам знаходзіўся аднайменны фальварак (1 дом).
У 1939 годзе Крашын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 156 двароў, на 1 студзеня 1998 году — 192. У 2000-я гады Крашын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
У Крашыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны ўчастак, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Помнік на магіле П. Багрыма, мэмарыяльнай дошка ў гонар паэта-каваля на месцы былой сядзібы, памятны знак на месцы, дзе разьмяшчалася ягоная кузьня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.