![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Kraslava_%2528pilsetas_centrs%2529.jpg/640px-Kraslava_%2528pilsetas_centrs%2529.jpg&w=640&q=50)
Краслаўка
места ў Краслаўскім краі Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Краслаўка, Краслаў (лат. Krāslava (зьвесткі)) — места ў Латвіі, на рацэ Дзьвіне. Адміністрацыйны цэнтар Краслаўскага краю. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыґі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Дзьвінск — Полацак. Прыстань.
Хуткія факты
Краслаўка лац. Krasłaŭka | |||||
лат. Krāslava | |||||
![]() У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1923 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Край: | Краслаўскі | ||||
Плошча: | 8,63 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 9114 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1056,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-5601 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°53′44″ пн. ш. 27°9′52″ у. д. | ||||
Краслаўка на мапе Латвіі ![]() ![]() Краслаўка | |||||
![]() | |||||
http://www.kraslava.lv |
Закрыць
Краслаў — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2], старажытны замак. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятога Людвіка і палацава-паркавы комплекс Плятэраў, помнікі архітэктуры XVIII ст.