горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́саў[2] — места ў Беларусі, на канале Руднянцы. Уваходзіць у склад Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1832 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Берасьце — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава.
Косаў лац. Kosaŭ | |||||
Палац Пуслоўскіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1492 | ||||
Горад з: | 1921 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Івацэвіцкі | ||||
Вышыня: | 164 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1832 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1645 | ||||
Паштовы індэкс: | 225262 | ||||
СААТА: | 1234510000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′28.87″ пн. ш. 25°9′10.58″ у. д. | ||||
± Косаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Косаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся драўляная Юр’еўская царква і палац Пуслоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сапегаў, помнік архітэктуры XVIII ст. Суседняе ўрочышча Марачоўшчына — месца нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, вайсковага і грамадзкага дзеяча Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.
Тапонім Косаў, імаверна, мае зьвязкі з асновай касы́ і вытворным прозьвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжаньне[3]. Паводле народнага паданьня, у XIII стагодзьдзі ў часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Згодна зь іншымі зьвесткамі, вакол Косава было шмат лугоў, якія ўвосень так гучна скашвалі, што стаяў моцны шум; адсюль і ўзьнікла назва.
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Косаў[4][5]. Форма Косава (рас. Коссово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[6].
Першыя паселішчы на тэрыторыі Косава ўзьніклі ў X—XI стагодзьдзях. Захавалася гарадзішча X—XII стагодзьдзяў, якое дасьледавалі Юры Кухарэнка, Пётар Лысенка, Леанід Побаль і Павал Рапапорт. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Косаў зьмяшчаецца прывілеі вялікага князя Аляксандра, які перадаў яго маршалку І. Храптовічу, і датуецца 1494 годам[7]
Пазьней у розны час Косаў знаходзіўся ў валоданьні Флемінгаў і Чартарыйскіх. У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзеньне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павету, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. 11 траўня 1569 году мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. На 1597 год тут было 79 двароў і 2 вуліцы, дзеялі царква і касьцёл (з 1526 году), працавалі 27 корчмаў і шынок.
З 1611 году Косавам валодалі Сапегі. У 1626 годзе з фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касьцёл. У 1669 годзе сярод вернікаў Косаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. У другой палове XVIII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Косаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1825—1855 гадох у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац. На 1845 год у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 работнікаў. У 1850-я гады працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці.
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскімі карнымі войскамі. У 1865 годзе адкрылася расейская народная вучэльня. У 1867 годзе пачаў працаваць млын (у 1881 годзе абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 годзе ў мястэчку збудавалі мураваную царкву Сьвятога Антонія, у 1878 годзе — Траецкі касьцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 431 будынкі, дзеялі 2 царквы, касьцёл і капліца, працавалі народная вучэльня, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта і 58 крамаў, штогод праводзілася па 8 кірмашоў. 15—16 кастрычніка 1900 году ў Косаве адбыліся хваляваньні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькіх чалавек застрэлілі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Косаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі; да восені 1918 году непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Палац пацярпеў ад рабаваньняў, загінулі сад і аранжарэя[8].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Косаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету. За польскім часам тут працавалі міравы суд і паліцэйская камэндатура. З 1922 году дзеяў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 годзе адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 году ў Косаве адбылася дэманстрацыя працоўных, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэлу. У 1930-я гады ў месьце дзеяла электрастанцыя магутнасьцю 100 кВт.
У 1939 годзе Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну (з 20 верасьня 1947 году ў складзе Івацэвіцкага раёну). У наш час Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы вядзе расьсьледаваньне справы забойства 25 палякаў 17—20 верасьня каля Косава. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў Косаве існавала гета; у часе партызанскай апэрацыі ўсіх жыдоў вызвалілі і схавалі ў лясох, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыцьцё ў гета, частка юдэяў вярнуліся зь лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. Да 17 верасьня 2013 году — цэнтар Косаўскага сельсавету[10].
У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзеюць дом культуры, бібліятэка.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
3 лютага вуліца | Слонімская вуліца[20] Фабрычная вуліца (паўднёвая частка) Доўгая вуліца (паўднёвая частка) Тадэвуша Касьцюшкі вуліца (паўднёвая частка)[21] |
Горкага вуліца | Царкоўная вуліца |
Леніна вуліца | Касьцельная вуліца |
Савецкая вуліца | Кобрынская вуліца (заходняя частка) Пінская вуліца (усходняя частка) |
Трынды вуліца | Надрэчная вуліца[20] |
Чырвоных танкістаў плошча | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Косава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Вясёлая (раней — Мізгіроўская[20]), Надрэчная і Польная вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шашэйная вуліца[22].
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці, камбінат бытавога абслугоўваньня насельніцтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.