Конрад Гудзігердавіч (? — па 1476) — літоўскі баярын.
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Гудзігерд Валімонтавіч |
Дзеці | Сямён, Станіслаў (Станька) |
Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].
Формы імя ў гістарычных крыніцах: Conradus Gudigirdowycz (9 красавіка 1437 году)[9]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[1]; 17 студзеня 1520 году)[10].
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гудзігерда Валімонтавіча. Меў брата Завішу Гудзігердавіча.
Упершыню ўпамінаецца ў данацыі 1437 году родзіча Станіслава Даўгайлы Віленскай катэдры. Ня браў актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці, існуюць зьвесткі пра адзін яго судовы вырак (разам з Судзівоем Валімонтавічам і Радзівілам Осьцікавічам). У 1476 годзе Міхал і Ян Кезгайлавічы адзначылі, што набылі ў стрыечнага брата Конрада пэўныя землі[1].
Меў сыноў Сямёна і Станіслава (Станьку).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.