From Wikipedia, the free encyclopedia
Рад (Радзь), Рада, Рат — мужчынскае імя.
Rado | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рада, Рат, Радзь |
Зьвязаныя імёны | Радзейка / Рыдзіка, Радзіла, Радзень, Радун, Радаш, Ратаўт, Радзівіл, Радавін, Радыгайла, Радоўг, Ратман, Радзімін, Радзімонт / Рыдмонт Абрат, Андрат, Астрат, Велерат, Вікерат, Конрад, Кандрат, Неўрад |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рад» |
Рада або Рата (Rado, Rato) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3][a]. Сярод ліцьвіны бытавалі імёны Радзіка (Радзейка), Радзіла (Радзель, Радуль), Радзень (Рацін, Радзін), Радун (Радон, Радзюн), Радаш (Радзюш), Ратаўт (Раталт, Раталд), Радзівіл, Радавін, Радыгайла, Ратман, Радзімонт, Абрат, Андрат, Астрат, Велерат, Вікерат, Конрад (Кунрад, Кунрат), Кандрат (Кундрат, Контрад, Контрат), Неўрад, Уграт. Адзначаліся германскія імёны Radike (Radeke), Radila (Radel, Radulus), Radin (Rattin, Rhaden), Raduni, Radusch, Ratolt (Ratald), Ratwilius, Radowin, Ratgeil, Ratman (Radman), Radmunt, Abrada, Andrad, Ostradt, Welarat, Wicrat, Konrad (Cunrad), Conttrat (Kundrat), Niwrat, Hughrat.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Radołt (Ratołt), Rademunc (< Rademunts), Bertradis, Edrader, Engelradis, Hartrad (Hartradus), Herat, Konrad (Konrat), Kondrat (Kundrad, Kundrat), Korrat, Kunrot, Volradus[5].
У Прусіі бытавалі імёны: Rapote / Rapotho / Rappoth[b] (1352, 1358 і 1419 гады)[7], Reddimir[c] (1298 год)[9], Redaŭt[d] (1540 год)[7]. У 1554 годзе ў Каралявецкім ўнівэрсытэце навучаўся Joannes Radewalt, Prutenus, у 1608 годзе — Fridericus Radau, Regiomontanus Borussus… Andreas Radaw, Heiligenbilensis Borussus, у 1624 годзе — Johannes Radewaldt, Steinbeccensis Borussus, у 1627 годзе — Johannes Radewaldt, Regiomont. Borussus, у 1633 годзе — Christianus Radewaldt, Regiomontanus Borussus, у 1634 і 1638 гадох — Andreas Radaw, Waltersdorffensis Borussus, у 1635 годзе — Christianus Radevald, Steinbecensis Borussus, у 1649 годзе — Christophorus Radau, Heiligenbeilensis Borussus, у 1650 годзе — Georgius Radau, Libewaldensis Prussus[12].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Радка, Радзіла, Ратша, Радагост і Радзята[13].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Радат (Radat)[14][e], Ледрад (Ledrad)[16][f].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слузе нашьму Радеви (20 сакавіка 1401 году)[18]; trzi człowieki… Ratowicz (1422 год[19] паводле выпісу 1618 году)[20]; конюхов наших остринских… а Радя Лецевича (11 красавіка 1514 году)[21]; Степан Радевичъ (1528 год)[22]; землю Ратовщину (1537 год)[23]; Szymko Radziewic (1558 год)[24]; Радъ Миселевичъ… Радышъ, Андрей Мисевичи (1563 год)[25]; село Кринки… Радъ Юрковичъ з синомъ Хроцомъ… Хоцъ, Охремъ, Волосъ Радевичи… Залешане… Радъ Гапоновичъ (1566 год)[26]; trzi człowieki… Ratowicz (18 жніўня 1583 году)[27]; z Jackiem Radowicz (13 кастрычніка 1591 году)[28]; Ilko Radowicz (24 чэрвеня 1594 году)[29]; domek Radowicza, słodownika (12 ліпеня 1690 году)[30]; Uenceslaus Radowicz de Pomusze (1709 год)[31]; Erazm z Radowicz Radowicki — porucznik iego królewskiey mości, deputat z powiatu Wołkowyskiego (31 студзеня 1750 году)[32]; Lucas Radziewicz (XVIII ст.)[33][g].
Радзевічы (Radziewicz) — прыгонныя зь вёскі Бутрымавічаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[40].
Радзевічы (Radzewicz, Radziewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[41].
Раты, Радовічы, Бойны-Радзевічы, Вітовічы-Радзевічы, Кушы-Радзевічы[42] і Радовічы-Шымкевічы[43] — літоўскія шляхецкія роды.
Ратовіч (Ratowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[44].
На 1903 год засьценкі Радышкі і Ратышкі існавалі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[45].
На 1904 год існавала сяло Радзічы ў Рослаўскім павеце, а таксама вёска Ратава (Ратова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[46].
На 1906 год існавала вёска Ратава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[47].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Радзі, на гістарычнай Берасьцейшчыне — вёска Радзевічы, на гістарычнай Лідчыне — хутар Радзевіча, на гістарычнай Ашмяншчыне — вёска Радзішкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.