Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1979» стаў 24-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 31 сакавіка 1979 году ў горадзе Ерусалім (Ізраіль), у выстаўнай залі «Біньянэй-ха-Ума». Упершыню «Эўрабачаньне» прайшло за межамі Эўропы. Турэччына пад ціскам іншых мусульманскіх краінаў не прыняла ўдзел у конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 19. З-за палітычных праблем у Ерусаліме, дзе праводзіўся конкурс, усе выканаўцы і дэлегаты ўтрымоўваліся ва ўмовах найстрогай аховы, хоць ніякіх інцыдэнтаў не адбылося. Артадаксальныя рэлігійныя дзеячы былі незадаволены правядзеньнем конкурсу ў суботу, але іх пярэчаньні атрымалася пераадолець.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979 | |
![]() | |
Дата | 31 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы |
Даніэль Пэер Ярдэна Аразі |
Тэлеканал гаспадароў | IBA |
Месца | Ерусалім, Ізраіль |
Пераможная песьня | «Hallelujah» (Ізраіль) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 19 |
Сыход | Турэччына |
◄1978 ![]() |
У гэты годзе ўсе краіны набралі ачкі, і Ізраіль перамог другі год запар зь песьняй «Hallelujah», выкананай Галі Атары і гуртам «Мілк энд Хані». Пераможца конкурсу 1973 году Ганна-Марыя Давыд, на гэты раз прадстаўляла Францыю і заняла 3-е месца. Усьлед за ёй разьмясьціўся вядомы нямецкі гурт Dschinghis Khan. Брытанскі гурт Black Lace быў абвінавачаны ў плягіяце кампазыцыі вядомага калектыва Smokie.