Конкурс песьні Эўрабачаньне-1956
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1956» стаў 1-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 24 траўня 1956 году ў Лугана (Швайцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусьцілі гэты конкурс з-за таго, што тэлекампаніі гэтых краінаў правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Лібэрман пры падвядзеньні вынікаў галасаваньня абвясьціў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1956 | |
Дата | 24 Траўня 1956 |
---|---|
Вядоўцы | Лоэнгрын Філіпэла |
Тэлеканал гаспадароў | Radiotelevisione svizzera di lingua italiana (RTSI) |
Месца | Лугана, Швайцарыя |
Пераможная песьня | Швайцарыя «Refrain» |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па два журы, якія ацэньвалі кожную песьню адзнакамі ад 1 да 10. |
Колькасьць краін | 7 (па 2 песні ад кожнай) |
Дэбют |
Бэльгія Італія Люксэмбург Нідэрлянды Нямеччына Францыя Швайцарыя |
Нуль ачкоў | - |
1957► |
Закрыць
Адзіны раз у гісторыі конкурсу кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзьве песьні. Пры гэтым падчас азначэньняў пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швайцарскаму журы было дазволенае галасаваць ад імя дэлегацыі Люксэмбургу.