![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%25A6%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%2580_%25D1%2583_%25D0%25B6%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%259E%25D0%25BD%25D1%2596_2018_%252850%2529.jpg/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%25A6%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%2580_%25D1%2583_%25D0%25B6%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%259E%25D0%25BD%25D1%2596_2018_%252850%2529.jpg&w=640&q=50)
Койданаўская вуліца (Менск)
вуліца ў Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Ко́йданаўская (з 1922 году — Рэвалюцы́йная[lower-alpha 1]) — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Высокі Рынак з Гарадзкім Валам. Існуе з XVI стагодзьдзя.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Койданаўская вуліца.
Хуткія факты Агульная інфармацыя, Раён гораду ...
Койданаўская лац. Kojdanaŭskaja | |
вуліца | |
![]() | |
![]() Койданаўская вуліца ў бок плошчы Свабоды | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Былыя назвы |
|
Даўжыня | ~450 м |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Няміга |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Койданаўская ў Вікісховішчы |
Закрыць
Дамінантамі вуліцы былі комплексы кляштараў бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і рохітаў з касьцёлам Сьвятой Вэранікі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама вежа-званіца калегіюму езуітаў, зруйнаваная савецкімі ўладамі. Да нашага часу захавалася мураваная забудова сярэдзіны XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў[1]. Паралельна вуліцы, непадалёк знаходзяцца такія славутасьці Менску, як архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі і сядзіба Пшазьдзецкіх.