![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/EurAsia_TBE-belt.svg/langbe-tarask-640px-EurAsia_TBE-belt.svg.png&w=640&q=50)
Кляшчовы энцэфаліт
вірусная інфэкцыя галаўнога мозгу, што перадаецца кляшчамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кляшчо́вы энцэфалі́т (грэц. ἐν-κέφᾰλος — галаўны мозаг + лац. -itis — запаленьне) — вірусная інфэкцыя галаўнога мозгу, што перадаецца кляшчамі.
Кляшчовы энцэфаліт | |
![]() Пашырэньне хваробы ў Эўразіі (2013 год) | |
Спэцыяльнасьць | нэўралёгія |
---|---|
Сымптомы | галаўны боль, боязь сьвятла, запамарока |
Ускладненьні | паралюш цягліцаў ног і пляча |
Звычайна праяўляецца | ліхаманка |
Працягласьць | месяц |
Прычыны | заражэньне флявавірусам |
Фактары рызыкі | укус заражанага кляшча, ужываньне сырога казінага малака |
Мэтад дыягностыкі | аналіз крыві на палімэразную ланцуговую рэакцыю |
Сходныя станы | барэліёз |
Прафіляктыка | прышчэпка |
Лекі | даксіцыклін |
Кляшчовы энцэфаліт у Вікісховішчы |
Выяўляецца ліхаманкай, галаўным болем, млосьцю, ванітамі і болем у канцавінах. Хваратворны стан трымаецца 4—5 дзён, пасьля чаго вяртаецца праз 1—2 тыдні. Паўторна хворы адчувае больш моцны галаўны боль, напругу патылічных цягліцаў і боязь сьвятла. Магчымыя парэзы шыі і пляча[1]. Асноўнай крыніцай заражэньня чалавека служаць іксодныя кляшчы, якія самі заражаюцца ад цеплакроўных жывёлаў і птушак. Пры адсутнасьці імунітэту і лячэньня хвароба вядзе да парушэньня працы цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, душэўных ускладненьняў і сьмерці[2]. Ускладненьне хваробы вядзе да вялага паралюшу цягліцаў ног і пляча. Узбуджальнік належыць да сямейства флявівірусаў. Пры ўсходняй форме хваробы сьмяротнасьць можа дасягаць 20%. Вірус вылучалі з крыві і брулёў. Для сералягічнай дыягностыкі выкарыстоўвалі РЗК, РТГА, РН і РІФ[3]. Для выяўленьня ўзбуджальніка робяць аналіз крыві на палімэразную ланцуговую рэакцыю ў першую хвалю хваробы, а другую — спрабуюць вызначыць у крыві антыцелы у выглядзе імунаглябуліну клясаў М і Г[4].