Ліхаманка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліхама́нка (па-лацінску: febris) — неспэцыфічны тыповы паталягічны працэс, адным з прыкметаў якога зьяўляецца зьмяненьне тэрмарэгуляцыі і павышэньне тэмпэратуры цела.
У эвалюцыі ліхаманка ўзьнікла як абаронча-прыстасаванчая рэакцыя на інфэкцыю арганізма вышэйшых жывёлаў і чалавека, таму акрамя павышэньня тэмпэратуры цела пры гэтым працэсе назіраюцца і іншыя зьявы, характэрныя для інфэкцыйнай паталёгіі.
У беларускіх народных замовах сустракаецца да 77 найменьняў ліхаманкі, у тым ліку вясьнянка, лядзянка, лістападніца, касьцяніца, квактуха, начніца і смутніца[1]. Сынонімамі ліхаманкі былі словы цяцюха, хінцюха, хінця, хіндзя і трасавіца[2].