Клайв Стэйплз Льюіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клайв Стэйплз Лью́іс (па-ангельску: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірляндзкі[lower-alpha 1] пісьменьнік, літаратурны крытык, хрысьціянскі апалягет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «Лісты круцяля» і «Проста хрысьціянства», фантастычнай сэрыяй «Касьмічная трылёгія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».
Клайв Стэйплз Льюіс | |
C. S. Lewis | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Clive Staples Lewis |
Нарадзіўся | 29 лістапада 1898(1898-11-29)[1][2][3][…] Бэлфаст, Ірляндыя |
Памёр | 22 лістапада 1963(1963-11-22)[1][2][3][…] (64 гады) Оксфард, Ангельшчына |
Пахаваны | |
Бацькі | Альбэрт Джэймз Льюіс[d][4][5] Флорэнс Аўгуста Гэмілтан[d][4][5] |
Сужэнец | Джой Дэвідман[d][5] |
Дзеці | Дуглас Грэшэм[d] і David Gresham[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар |
Гады творчасьці | з 1919 |
Жанр | навуковая фантастыка, хрысьціянская апалягетыка, казка-фэнтэзі |
Мова | ангельская мова[6][7] |
Значныя творы | Хронікі Нарніі, Проста хрысьціянства, Пакуль мы твараў не набылі, Касьмічная трылёгія |
Узнагароды | |
Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Ўладара Пярсьцёнкаў». Абодва аўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «Зьдзіўлены радасьцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньні ў Царкве Ірляндыі, але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна й іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 гадоў ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па ягоным уласным сьцьверджаньні «зусім звычайным, шараговым чальцом англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[8]. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыёперадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас Другой сусьветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па іх ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на BBC 1998 году, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 году і экранізацыя кнігі «Прынц Касьпіян» 2008 году.