Прынц Касьпіян
Кніга Клайва Стэйплза Льюіса / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прынц Ка́сьпіян» (па-ангельску: Prince Caspian, першая публікацыя пад назовам «Прынц Касьпіян: Вярта́ньне ў На́рнію» анг. Prince Caspian: The Return to Narnia) — эпічны фэнтэзійны дзіцячы раман Клайва Стэйплза Льюіса, другі паводле парадку выданьня (1951), але чацьверты паводле храналёгіі падзеяў у сэрыі «Хронікі Нарніі». Льюіс скончыў напісаньне кнігі ў 1949, яшчэ нават да публікацыі першай часткі сэрыі[1].
Прынц Касьпіян | |
Prince Caspian | |
Жанр: | дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысьціянская літаратура |
---|---|
Аўтар: | Клайв Стэйплз Льюіс |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 15 кастрычніка 1951 |
Асобнае выданьне: | 15 кастрычніка 1951 |
Выдавецтва: | Geoffrey Bles |
Сэрыя: | Хронікі Нарніі |
Колькасьць старонак: | 195 |
Ілюстратар: | Паўліна Бэйнз |
Носьбіт: | папера (цьвёрдая вокладка) |
Папярэдні твор: | Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа |
Наступны твор: | Заваёўнік зары, або Плаваньне на край сусьвету |
ISBN: | 978-0-00-671679-2 |
У «Прынцы Касьпіяне» чацьвёра дзяцей Пэвэнсі «вяртаюцца ў Нарнію». З моманту падзеяў першай часткі у Ангельшчыне мінуў год, але ў Нарніі праляцелі 1300 гадоў. Гэта адзіная кніга Хронікаў, дзе Нарніяй валодаюць людзі, а жывёлы і мітычныя істоты прыгнечваныя і нават пад рызыкай вынішчэньня. З гэтае прычыны прынц Касьпіян, які знаходзіцца ва ўцёках, выклікае дзяцей Пэвэнсі, якія паводле легенды мусяць стаць каралямі і каралевамі Нарніі.
У 2008 року паводле кнігі быў зьняты мастацкі фільм «Хронікі Нарніі: Прынц Касьпіян».