Каятан Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец»[1] (па-польску: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, вёска Доўгае, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1896, Стары Куплін, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.
Kajetan Kraszewski | |
Герб Крашэўскіх «Ястрабец» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1827 Доўгае, Гарадзенская губэрня |
Памёр | 1 ліпеня 1896 (69 гадоў) Стары Куплін, Гарадзенская губэрня |
Пахаваны | |
Род | Крашэўскія |
Бацькі | Ян Соф’я з Мальскіх |
Жонка | Марыя Рулікоўская |
Дзеці | Уладыслаў Багуслаў Юзэф Ян Станіслаў Ігнацы Міхал Крыштаф Мечыслаў Адам Антаніна Зоф’я Эма Юзэфа Эльжбета Яанна[1][2] |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | пісьменьнік, астраном, празаік, драматург, музыка |
Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае (цяпер у Пружанскім раёне). Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Малодшы брат Язэпа і Люцыяна. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі[3].
16 верасьня 1854 року ажаніўся з Марыяй Рулікоўскай[4]. Па сьмерці бацькі ў 1864 року атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Раманаў. Заняўся перабудовай сядзібы пачатку XIX стагодзьдзя, што пацярпела ў выніку пажару. Зарганізаваў у сядзібе астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.
З жонкай Марыяй мелі пяцёх дзяцей, двое зь якіх былі глуханямыя. Бацькі самі іх выхоўвалі, адаптуючы да жыцьця, у выніку сын Багуслаў навучыўся размаўляць[5].
Памёр на радзіме, у Старым Купліне. Быў пахаваны ў родавай капліцы ў Доўгім[6], цяпер ягоныя рэшткі захоўваюцца ў сямейным склепе ў Вішніцах.
Меў бібліятэку з 10 тысячаў тамоў, сярод якіх зборы Сапегаў, старадрукі і рукапісы; калекцыю польскіх гістарычных партрэтаў XVI—XVIII стст., калекцыю зброі і іншых гістарычных прадметаў. Па сьмерці Каятана ягоны сын Крыштаф ахвяраваў частку кніжных збораў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягелонскай бібліятэцы[7]. Аднак большасьць экспанатаў згінула ў Раманаве падчас апошняй сусьветнай вайны[8].
Пісьменьнік і драматург, аўтар гістарычных аповесьцей, замалёвак і мэмуараў, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі. Менавіта дзякуючы ягоным запісам захавалася апісаньне родавай сядзібы Крашэўскіх у Доўгім[5]. Таксама пісаў камэдыі, вершы, гавэнды, цікавіўся карыкатурай; выконваў аматарскія партрэты для мэдальёнаў.
Займаўся музыкай. Стварыў некалькі канцэртаў, санатаў і мініятураў для фартэпіяна[9]. У некаторых зь іх выкарыстаў беларускія народныя матывы («На Лысай гары», «Полька-мазурка»)[10].
- «Манаграфія дому Крашэўскіх, або Крашоўскіх-Ястжэнбчыкаў» (1862; па-польску: Monografia domu Kraszewskich vel Kraszowskich Jastrzębczyków)
- Silva Rerum. Kronika domowa ({{мова-be|«{{|Silva rerum|Сыльва рэрум|pl|Silva rerum}}. Хатняя хроніка»}})
- «Берасьцейскі канюшыц» (1875)
- Chełmianie (1878; па-беларуску: «Холмаўцы»)
- Od szkolnej ławy (1880; па-беларуску: «Са школьнай лавы»)
- «З успамінаў кашталяніча» (1883, 2-е выданьне 1896; па-польску: Ze wspomnień kasztelanica)
- Generał Filip Hauman i rodzina Malczewskich (1888; па-беларуску: «Генэрал Філіп Гаўман і сям’я Мальчэўскіх»)
- Bartochowski (1889; па-беларуску: «Бартахоўскі»)
- «З паданьняў і нататак» (1892; па-польску: Z podań i szpargałów)
- Tradycje kodeńskie (1893; па-беларуску: «Коданьскія традыцыі»)
- «Патурчэнцы» (1895; па-польску: Poturczeńcy) і інш.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.