From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́ф’я Ма́льская гербу «Налэнч» (па-польску: Zofia Malska; 1791, Целясьніца, Расейская імпэрыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расейская імпэрыя) — шляхцянка, маці Каетана, Люцыяна і Язэпа.
Каля 1810 року выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Ня лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бясьпечным месцам, пазьней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Празь некалькі тыдняў пасьля нараджэньня сына Юзэфа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].
Аднак зьвесткі пра паразу Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад ягоным вяртаньнем Мальскія зь немаўляткам зьехалі да родных у Кракаў. Толькі пасьля заняцьця Кракава расейскімі войскамі ў сярэдзіне траўня Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павету на Літве[2].
Мелі трох сыноў і дзьвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каетана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі зь Віленскага ўнівэрсытэту[5].
Памерла ў 1859 року. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каетанам і Люцыянам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.