![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25B4%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25282010%2529_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25B4%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25282010%2529_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Будслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар бэрнарды́наў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Будславе. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Красным пляцы. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Малая папская базыліка.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Будслаў |
Каардынаты | 54°47′13.2″ пн. ш. 27°27′5.5″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1783 |
Рэліквіі і сьвятыні | Будслаўскі абраз Маці Божай |
Статус | ахоўная зона |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, плябаніі і гаспадарчых пабудоваў. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус. У наш час касьцёл дзейнічае, пры ім штогод (2 ліпеня) ладзіцца Будслаўскі фэст. У касьцёле захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай.