Менска-Магілёўская архідыяцэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́нска-Магілё́ўская архідыяцэ́зія (лац. Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum) — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі, утвораная 13 красавіка 1991 году аб’яднаньнем Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў.
Больш інфармацыі Менска-Магілёўская архідыяцэзія ...
Менска-Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
Дэканатаў | 6 |
Парафіяў | 110 |
Сьвяты апякун | |
Ардынарый | Юзаф Станеўскі |
Дапаможны біскуп | Юры Касабуцкі |
Закрыць
Парафіі Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі месьцяцца ў Менскай і Магілёўскай вобласьцяў (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтвораная асобная Віцебская дыяцэзія). Аб’ядноўвае Менскі, Будслаўскі, Вілейскі, Магілёўскі, Нясьвіскі і Рубяжэвіцкі дэканаты.