![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580_%25D1%2583_%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2580%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BA%25D1%2583.jpg/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580_%25D1%2583_%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2580%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BA%25D1%2583.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Наваградак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Анто́нія Падуа́нскага і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на гістарычнай Францішканскай вуліцы[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
![]() Комплекс былога кляштару францішканаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′55.43″ пн. ш. 25°49′24.56″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Тамаш Мікалай Вайніловіч[d] |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | novogrud-eparchy.by/novo… |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае катэдральны сабор Сьвятога Мікалая Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус выкарыстоўваецца пад жытло.