![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Klecak%252C_Rynak._%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25281929%2529.jpg/640px-Klecak%252C_Rynak._%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25281929%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Клецак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Клецку. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Клецак |
Каардынаты | 53°04′01.99″ пн. ш. 26°38′05.48″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | сармацкае барока[d] і барока |
Заснавальнік | Станіслаў Казімер Радзівіл |
Першае згадваньне | 1683 |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | kleck-blago.by |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (разьмяшчаецца на ўсходзе за касьцёлам). У наш час у будынку касьцёла дзее царква Ўваскрасеньня Хрыстова Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — адміністрацыйная ўстанова.