Кастрычніцкі пераварот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастры́чніцкі пераварот[1] (поўная афіцыйная назва ў СССР — Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыя) — дзяржаўны пераварот, які адбыўся ў Петраградзе 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 году, у выніку чаго быў зьвергнуты Часовы ўрад Керанскага і да ўлады прыйшоў урад, сфармаваны ў выніку ІІ Усерасейскага зьезду Саветаў.
Кастрычніцкая пераварот | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Чырвоная гвардыя (1917) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
РКП (б) Чырвоная гвардыя | Часовы ўрад Расеі | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Уладзімер Ленін Леў Троцкі Павал Дыбенка | Аляксандар Керанскі Пётар Красноў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
10 000 матросаў, 20 000—30 000 чырвонагвардзейцаў | 500—1000 дабраахвотнікаў, 1000 жаўнераў жаночага батальёну | ||||||||
Страты | |||||||||
Некалькі параненых чырвонагвардзейцаў | |||||||||
Пераварот быў узначалены бальшавікамі. Чырвонагвардзейцы, якія перайшлі на іхні бок, 7 лістапада 1917 году (н. ст.) захапілі дзяржаўныя ўстановы ў Петраградзе, а наступнага дня быў узяты Зімні палац, дзе разьмяшчаўся Часовы ўрад. 7—9 лістапада адбыўся другі Ўсерасейскі зьезд Саветаў, большасьць у якім складалі бальшавікі; зьезд перадаў уладу ў дзяржаве Усерасейскаму ЦК на чале зь Леніным. 12 лістапада адбыліся выбары ва Ўсерасейскі ўстаноўчы сход, большасьць у якім атрымалі сацыялісты-рэвалюцыянэры. Гэта не задаволіла бальшавікоў, якія распусьцілі сход пасьля першага ж паседжаньня 5 студзеня 1918 року. 17 ліпеня 1918 року была расстраляная царская сям’я.
З-за нязгоды з захопам улады бальшавікамі ў дзяржаве пачалася Грамадзянская вайна (1917—1922), пасьля чаго быў утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.