![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Kartvelian_languages_be.svg/langbe-tarask-640px-Kartvelian_languages_be.svg.png&w=640&q=50)
Картвэльскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Картвэ́льскія мовы (радзей: паўднёвакаўка́скія, ібэ́рскія) — адна зь сем’яў моваў сьвету, якая аб’ядноўвае шэраг роднасных моваў, распаўсюджаных на захадзе Закаўказьзя перадусім у Грузіі. Колькасьць носьбітаў складае каля 5,2 млн чал. па ўсім сьвеце, якія таксама пражываюць у Расеі, Іране, ЗША, Ізраілі, краінах ЭЗ і на паўночным усходзе сучаснае Турэччыны[1].
Картвэльская сям’я | |
паўднёвакаўкаская | |
Народнасьць | картвэльскія народы |
---|---|
Арэал | заходняе Закаўказьзе, паўночны ўсход Малой Азіі |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Настратычная макрасям’я (гіпотэза)
|
Склад |
карта-занская галіна,
сванская мова |
Колькасьць носьбітаў | каля 5,2 млн чал. |
ISO 639-5: | ccs |
![]() |
Генэтычныя сувязі картвэльскіх моваў зь іншымі моўнымі сем’ямі сьвету не вядомыя або не зьяўляюцца агульнапрызнанымі, што, такім чынам, робіць картвэльскія мовы адным зь першасных таксонаў моваў у сьвеце[2].
У пісьмовасьці картвэльскія мовы аб’яднаныя выкарыстаньнем аднае пісьмовасьці, грузінскай. Першы вядомы літаратурны помнік уяўляе сабою надпіс рэлігійнага характару старой формай грузінскага пісьма, складзены ля Бэтлеему прыкладна ў 430 гг. н. э.[3][4]