![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/Alessandro_Longhi_-_Ritratto_di_Carlo_Goldoni_%2528c_1757%2529_Ca_Goldoni_Venezia.jpg/640px-Alessandro_Longhi_-_Ritratto_di_Carlo_Goldoni_%2528c_1757%2529_Ca_Goldoni_Venezia.jpg&w=640&q=50)
Карлё Гальдоні
італьянскі драматург / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карлё Гальдоні (па-італьянску: Carlo Goldoni; 25 лютага 1707, Вэнэцыя — 6 лютага 1793, Парыж) — выбітны вэнэцыянскі драматург.
Карлё Гальдоні | |
па-італьянску: Carlo Goldoni | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1707(1707-02-25)[1][2][3][…] |
Памёр | 6 лютага 1793(1793-02-06)[7][8][6][…] (85 гадоў) |
Сужэнец | Nicoletta Connio[d] і Nicoletta Connio[d][9] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург |
Жанр | камэдыя |
Мова | італьянская мова[10][11] |
Значныя творы | Servant of Two Masters, The Mistress of the Inn |
Карлё Гальдоні пазнаёміўся з мастацтвам яшчэ дзіцем у доме свайго дзеда — вялікага аматара тэатра. Вывучаючы па загаду бацькі мэдыцыну, ён больш чытаў Пляўта, Тэрэнцыюса, Арыстафана, Мэнандра, а разам з тым і старанна наведваў тэатар, вадзіў кампаніі амаль выключна з акторамі і акторкамі. Саступаючы ягонай просьбе, бацька дазволіў яму зьмяніць факультэт. Спачатку ў Вэнэцыі, затым у Павіі Гальдоні займаўся юрыдычнымі навукамі, але значна больш старанна знаёміўся з драматычнай літаратурай наогул і італьянскай у прыватнасьці, прычым з жалем заўважаў у апошняй адсутнасьць чаго-небудзь вартага ўвагі й, нягледзячы на свае 16 гадоў, задумаў рэформу ў гэтай галіне.