Пляўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тытус Макцыюс Пляўт (~254—184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыюсам, рымскіх паэтаў-камэдыёграфаў.
Пляўт | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 250 да н. э.[1] |
Памёр | 184 да н. э.[2] |
Бацькі | невядома невядома |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | камэдыёграф, драматург, пісьменьнік |
Мова | лацінская мова[4] |
Аб жыцьці Пляўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэньня і згадвае, што ён дажыў да старасьці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцьця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павал Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёньня антычныя крыніцы) паведамляе, што Пляўт паходзіў зь нярымскай сям’і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Пляўт авалодаў надзіва добра.[5]
Пляўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камэдыі» (перадусім Мэнандра), чые п’есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Геліюса, у яго часы Плэўту прыпісвалася каля 130 камэдый, аднак спрэчкі аб сапраўднасьці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасьці; Варон паведамляе, што толькі 21 п’есу прыпісвалі Пляўту ўсе і згодна. Нам сёньня вядомыя тэксты 20 камэдый Пляўта, некаторыя зь іх х лакунамі (усе — зь ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Пляўтавых»; зь іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).
Выявай Пляўта, магчыма, зьяўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай у Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасэйдзіп)[6]. Пляўт аказаў значны ўплыў на Шэксьпіра; у прыватнасьці, шэксьпірава «Камэдыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на пляўтавай камэдыі Menaechmi.