Каралеўства Польскае (1916—1918)
марыянэткавая дзяржава, заснаваная Актам 5 лістапада 1916 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўства По́льскае ці неафіцыйна Рэге́нцкае карале́ўства По́льшча (па-польску: Regencyjne Krolestwo Polskie, па-нямецку: Regentschaftskonigreich Polen) — марыянэткавая дзяржава, заснаваная Актам 5 лістапада 1916 году пры падтрымцы Польскае сацыялістычнае партыі й шэрагу іншых польскіх партыяў[1] і прызнаная Нямецкай імпэрыяй і Аўстра-Вугоршчынай. Была ўтвораная ў межах акупаванай Нямеччынай і Аўстра-Вугоршчынай расейскай тэрыторыі Царства Польскага (аднак бяз вызначаных межаў) і існавала як дзяржава — сатэліт Нямеччыны. Ідэя дзяржаўнасьці Польшчы ніколі ня мела падтрымкі ў Нямеччыне й фактычна была накіраваная толькі на ўцягваньне польскіх сілаў у ваенныя дзеяньні, якія прадпрымаліся Цэнтральнымі дзяржавамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Польскае каралеўства.
Каралеўства Польскае польск. Królestwo Polskie ням. Regentschaftskonigreich Polen | |||||
| |||||
| |||||
Акупацыя Каралеўства Польскага падчас Першае сусьветнае вайны Акупавана Нямеччынай Акупавана Аўстра-Вугоршчынай | |||||
Афіцыйная мова | польская, нямецкая | ||||
Сталіца | Варшава | ||||
Форма кіраваньня | манархія | ||||
Валюта | польская марка расейскі рубель аўстра-вугорская крона |