Канфлікт у Нагорным Карабаху 2020 року — трывалы буйнамаштабны ўзброены канфлікт між узброенымі сіламі Армэніі ды Азэрбайджану ў Нагорным Карабаху, найпазьнейшая эскаляцыя нявырашанага Карабаскага канфлікту. Сутыкненьні распачаліся ранкам 27 верасьня 2020 року ўздоўж лініі стыку Нагорнага Карабаху. Абодва бакі паведамілі пра вайсковыя ды цывільныя ахвяры[25]. У адказ на сутыкненьні, Армэнія ды самаабвешчаная Нагорна-Карабаская Рэспубліка увялі вайсковы стан ды татальную мабілізацыю[26][27], у той час як Азэрбайджан увёў вайсковы стан ды камэнданцкі час[28]. 28 верасьня частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Азэрбайджане[29]. ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі дээскаляваць напружанасьць і неадкладна аднавіць канструктыўныя перамовы[30].
Хуткія факты Сутыкненьні ў Нагорным Карабаху, Дата: ...
29 верасьня Армэнія перанесла суд над былым прэзыдэнтам Робэртам Качаранам і іншымі колішнімі службовымі асобамі, абвінавачанымі па справе пра беспарадкі пасьля выбараў 2008 року. Прычынаю стала тое, што адзін з абвінавачаных, былы міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян, накіраваўся ў Нагорны Карабах падчас азэрбайджанскае атакі[32].
З 1 кастрычніка TikTok стаў недаступны ў Армэніі[33].
Азэрбайджан
27 верасьня азэрбайджанскія ўлады абмежавалі доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне неўзабаве пасьля таго, як пачалося сутыкненьне. Паводле Міністэрства транспарту, сувязяў і высокатэхналяґічных тэхналёґіяў, гэты крок быў зроблены для прадухіленьня армянскіх правакацыяў[34].
Дзяржаўны камітэт па працы з дыяспараю Азэрбайджану таксама зьвярнуўся да азэрбайджанскае дыяспары не ўжываць неафіцыйную, нявызначаную і староньнюю інфармацыю ў сацыяльных сетках, электронных СМІ ды іншых СМІ[35]. Мілі Мэджліс Азэрбайджану абвясьціў камэнданцкі час у Баку, Ґянджы, Ґёйґёльскім, Яўласкім і некаторых іншых раёнах з поўначы 28 верасьня[36][37]. Міністар унутраных справаў Вілаят Эйвазаў быў прызначаны камандзірам вобласьцяў у камэнданцкі час[38]. Азэрбайджанскія авіялініі абвясьцілі, што ўсе аэрапорты Азэрбайджану будуць зачыненыя для рэґулярных пасажырскіх рэйсаў да 30 верасьня[39]. Потым вайсковая пракуратура Фізулі, Тэртэрскага раёну, Карабаху ды Ґянджы распачала крымінальныя расьсьледаваньні вайсковых ды іншых злачынстваў на ґрунце атрыманых зьвесткаў ды доказаў[40].
Басьнійскі чалец Прэзыдыюму Босьніі і Герцаґавіны Шэфік Джафэравіч ды лідэр ягонае палітычнае партыі дэмакратычнае дзеіБакір Ізэтбеґавіч выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, асудзіўшы Армэнію й параўнаўшы сытуацыю з сытуацыяю падчас басьнійскае вайны між 1992 ды 1995 рокамі[46].
Прэс-сакратар кіруючае ў ТурэччынеПартыі справядлівасьці і разьвіцьцяОмэр Чэлік напісаў у Twitter: «Мы катэґарычна асуджаем напад Армэніі на Азэрбайджан. Армэнія зноўку выступіла з правакацыямі, іґнаруючы права». Ён паабяцаў, што Турэччына падтрымлівацьме Азэрбайджан, і сказаў: «Армэнія гуляе з агнём і ставіць пад пагрозу рэґіянальны мір»[47].
Аўганістан заявіў, што «Нагорна-Карабаскі рэґіён атрымаў міжнароднае прызнаньне як частка Азэрбайджану» і патрабаваў «спыненьня акупацыі Нагорнага Карабаху», падтрымаўшы «намаганьні народу й ураду Азэрбайджану ды іншых краінаў сьвету ў гэтых адносінах»[48].
Цюрская рада — Ґенэральны сакратар Цюрскае рады Багдад Амрэеў выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды вайсковага супраціву на акупаваных тэрыторыях Азэрбайджанскае Рэспублікі. Цюрская рада заклікала да тэрытарыяльнае цэласнасьці і непарушнасьці міжнародна прызнанае мяжы Азэрбайджану і патрабаваў неадкладнага, безумоўнага і поўнага вываду ўзброеных сілаў Армэніі з усіх акупаваных тэрыторыяў Азэрбайджану[49].
МУС Пакістану выказала падтрымку Азэрбайджану і ягонаму «праву на самаабарону»[50].
У падтрымку Армэніі
Ґенэральная сакратарка Міжнароднае арґанізацыі Франкафоніі выступіла з заяваю па Нагорным Карабаху. Люіза Мушыківаба выказала падтрымку Армэніі[51].
МУС Кіпру асудзіў «парушэнне рэжыму спыненьня агню Азэрбайджанам», тым самым падтрымаўшы Армэнію[52].
Прэзыдэнт ФранцыіЭманюэль Макрон выказаў крайнюю занепакоэнасьць. «Францыя дагэтуль надзвычай занепакоеная ваяўнічымі пасланьнямі, якія Турэччына зрабіла ў апошнія гадзіны, і якія, па сутнасьці, здымаюць хоць якія забароны для Азэрбайджана на адваёву Нагорнага Карабаху. І мы гэтага ня прымем»[53] і заявіў «Я кажу даскалана выразна Армэніі і армянскаму народу: Францыя выконвацьме сваю ролю, і бы будзем пільныя да павагі да сем’яў, народу, сувэрэнітэту. Мы ня прымема жадных заяваў, што спрыяюць эскаляцыі»[54].
Прэзыдэнт ГрузііСаламэ Зурабішвілі сказала, што яна «дужа занепакоеная аднаўленьнем вайсоквых дзеяў між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Мы заклікаем да міру. Стабільнасьць і мір у нашым рэґіёне маюць быць нашаю агульнаю справаю»[66]. Таксама ў МУС Грузіі заявілі, што спадзяюцца на «спыненьне агню»[66]. Патрыярх ГрузііІльля II заявіў, што «дужа занепакоены нядаўнімі сутыкненьнямі між Армэніяю й Азэрбайджанам»[67].
Расея заклікала бокі «неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы па стабілізацыі сытуацыі»[68].
Францыя заклікала Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі і неадкладна аднавіць дыялёґ. «Францыя дужа занепакоеная канфрантацыяю», — мовіцца ў заяве прэс-сакратара МУС[69].
Ватыкан Падчас нядзельнага набажэнства 27 верасьня Папа Рымскі зьвярнуўся да Армэніі ды Азэрбайджану з заклікам спыніць ґвалт у Карабаху[70].
ЗША асудзілі эскаляцыю і ґвалт у Нагорным Карабаху і заклікалі бокі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню, заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША Морґан Артэґус[71].
МУС Украіны выказала глыбокую незапакоэнасьць ў сувязі з абвастрэньнем канфлікту між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Заклікала бокі вярнуцца да дыялёґу дзеля мірнага ўрэґуляваньня канфлікту[72][73].
Міністар замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыас заявіў: «Грэцыя не ўхваляе хоць якое ўмяшаньне трэцяга боку, што распальваюць сутыкненьні. У гэтым кантэксьце Турэччына мае ўстрымацца ад дзеяў і заяваў у гэтым кірунку»[74].
ААН 27 верасьня Генэральны сакратар ААНАнтоніў Ґутэрыш заклікаў абодва бакі неадкладна спыніць баявыя дзеі, зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы[75]. 29 верасьня Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы без папярэдніх умоваў.
Сустаршыні Менскае ґрупы АБСЭ заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі ў зоне карабаскага канфлікту і вярнуцца да перамоваў[76].
НАТО заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя сутыкненьні, распаленыя на лініі стыку ў Нагорным Карабаху[77].