задыякальнае сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Казяро́г (па-лацінску: Capricornus, Cap) — задыякальнае сузор’е ў паўднёвай частцы нябеснай сфэры, крыху паўднёвей за нябесны экватар. Назва сузор’я паходзіць ад мітычнай істоты: напалову казла, напалову рыбы. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♑).
Казярог | |
Сьпіс зорак у сузор’і Казярога | |
Лацінская назва | Capricornus |
---|---|
· у родным склоне | Capricorni |
· скарот | Cap |
Простае ўзьняцьцё | 21г |
Схіленьне | −20° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 414 кв. гр. (40-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 49 |
Зорак з плянэтамі | 4 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
Найярчэйшая зорка | δ Cap (2,85m) |
Найбліжэйшая зорка | LP 816-60 (17,91 сьв. г., 5,49 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Мэтэорныя патокі | Альфа-Капрыкарніды |
Памежныя сузор’і | Вадаліў Арол Стралец Мікраскоп Паўднёвая Рыба |
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу верасьня. |
Казярог — адно з 88 сучасных сузор’яў, першапачаткова зьявілася ў «Альмагесьце» грэцкага астранома II стагодзьдзя Пталемэя. Цяпер сузор’е мяжуе з Арлом, Стральцом, Мікраскопам, Паўднёвай Рыбай і Вадалівам. Рэгіён зорнага неба, у якім ляжыць Казярог, называюць «Морам» за назвы сузор’яў, ляжачых у ім, якія асацыююцца з вадою (Вадаліў, Рыбы, Эрыдан і г. д.). Сузор’е Казярога з усіх сузор’яў задыяка ярчэй толькі за Рака, а таксама найменшае паводле плошчы зь іх.
23 верасьня 1846 году ў сузор’і Казярога, каля зоркі Дэнэб Альгедзі (δ Казярога), Ёган Гале адкрыў плянэту Нэптун.[1]
З 2002 году Сонца знаходзіцца ў сузор’і Казярога ад 19 студзеня да 15 лютага. У трапічнай астралёгіі месяц Казярога настае з 22 сьнежня па 20 студзеня, у сыдэрычнай — з 15 студзеня да 15 лютага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.