From Wikipedia, the free encyclopedia
Зы́гмунт Лазі́нскі (па-польску: Zygmunt Łoziński; 5 ліпеня 1870, навакольле Наваградку — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі сьвятар, біскуп менскі (1918—1925) і пінскі (1925—1932).
Зыгмунт Лазінскі | |
па-беларуску: Зігмунд Лазінскі па-польску: Zygmunt Konstanty Antoni Łoziński | |
Файл:BiskupZygmuntLazinski.jpg, Zygmunt Łoziński.png | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | дыяцэзійны біскуп, парах, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 5 чэрвеня 1870[1] |
Памёр | 26 сакавіка 1932[1] (61 год) |
Пахаваны | |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нарадзіўся 5 ліпеня 1870 году. Скончыў сэмінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Сьвятарскія пасьвячэньні атрымаў 23 чэрвеня 1895 году. У 1905 годзе стаў пробашчам катэдры ў Менску. У 1909—1911 суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведваньні парафіяў Расейскай імпэрыі. 2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Менскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. У 1920 арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасьля вымушаны зьехаць у Заходнюю Беларусь. 28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанае Пінскае дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Існуе народнае ўшанаваньне біскупа Лазінскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.