Застуда
заражэньне верхняга дыхальнага тракту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Назафарынгіт ці ў простанародзьдзі застуда — пашыранае віруснае захворваньне верхніх дыхальных шляхоў. Асноўнымі сымптомы ёсьць кашаль, чханьне, галаўны боль, боль у горле й павышаная тэмпэратура. Няма лекаў ад застуды, але сымптомы звычайна праходзяць ў тэрмін ад 7 да 10 дзён, зь некаторымі сымптомамі хвароба можа працягвацца да трох тыдняў[5]. Застуда зьяўляецца найбольш частым інфэкцыйным захворваньнем у людзей[6]. Сярэдняя колькасьць захворваньняў для чалавека на год складае 2—4 разы для дарослых і 6—8 разоў для дзяцей, асабліва ў зімні пэрыяд. Часам у людзей зь іншымі праблемамі са здароўем разам з застудай можа разьвіцца пнэўманія[7].
Застуда | |
Рынавірус — асноўны вірусны агент назафарынгіта (застуды) | |
Спэцыяльнасьць | сямейная мэдыцына, інфэкталёгія, отарыналярынгалёгія |
---|---|
Сымптомы | кашаль, боль у горле, насмарга, ліхаманка, тынітус, хроп, галаўны боль, чханьне, закладзенасьць носу |
Лекі | хлярыд цынку[d][1], глюканат цынку[d][1], аскарбат натру[d][1], (+)-фэнілпрапаналамін[d][1], гвайэфэнэзын[d][1], парацэтамол[d][2][3] і Vicks VapoRub[d][4] |
Застуда ў Вікісховішчы |
У цяперашні час больш за 200 штамаў віруса ўдзельнічаюць ва ўзьнікненьні застуды, аднак найбольш распаўсюджанымі зьвяўляюцца рынавірусы[8]. Яны распаўсюджваюцца праз паветра пры блізкім кантакце зь інфэкаванымі людзьмі ці ўскосна праз кантакт з аб’ектамі навакольнага асяродзьдзі, з наступным пераносам віруса праз рот або нос[7]. Фактары рызыкі ўключаюць у сябе недасыпаньне і псыхялагічны стрэс, а для дзяцей паход у дзіцячы садок[9].
Разам з грыпам і іншымі рэсьпіраторнымі віруснымі інфэкцыямі, якія маюць падобныя сымптомы, уключаны ў дыягностыцы ў групу грыпападобных захворваньняў.