Заслаўе
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Засла́ўе — места ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы пры ўтоку яе ў Заслаўскае вадасховішча. Уваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 14,2 км². Насельніцтва на 2018 год — 15 661 чалавек[1]. Знаходзіцца за 27 км ад Менску; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі Менск — Маладэчна.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Заслаў (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Заслаўе лац. Zasłaŭje | |||||
Панарама з гарадзішча «Замэчак» | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 985, 1127—1128 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Менскі | ||||
Плошча: | 14,2 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 15 661 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1102,89 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 17 | ||||
Паштовыя індэксы: | 223034, 223036 | ||||
СААТА: | 6236501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′0″ пн. ш. 27°17′0″ у. д. | ||||
± Заслаўе Заслаўе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт гарвыканкаму (рас.) |
Закрыць
Заслаўе — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства (раней — сталіца ўдзельнага княства), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка, былы кальвінскі збор у стылі рэнэсансу і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Дзее гістарычна-культурны запаведнік.