гара ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́мкавая (Пуцэ́віцкая[1]) гара — гара ў Беларусі, найвышэйшы пункт Наваградзкага ўзвышша. Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад Наваградку, за 250 м на поўнач ад вёскі Пуцэвічаў. Вышыня 323 м.
Замкавая гара | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 323 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Наваградзкі раён |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Наваградзкае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Замкавая гара |
Геалягічна складзеная чырвона-бурымі марэнавымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцьця субмэрыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэньняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасьць 3—7°, адносныя перавышэньні да 20—25 м. Амаль уся разараная.
На схілах Замкавай гары ў Наваградку захаваліся руіны Наваградзкага замка (ХIII—ХVI стагодзьдзі). Побач з Замкавай гарой у гонар Адама Міцкевіча насыпаны курган Неўміручасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.