Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча — помнік гісторыі ў Наваградку, створаны ў 1920-я гады ў гонар Адама Міцкевіча. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры вуліцы Малым Замку. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Помнік гісторыі
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
Thumb
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°36′08″ пн. ш. 25°49′35″ у. д.
СтатусАхоўная зона
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча на мапе Беларусі
Thumb
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча на Вікісховішчы

Практыка стварэньня мэмарыяльнага кургана ў гонар асобнага чалавека ёсьць унікальнай для Беларусі.

Гісторыя

Thumb
Насыпаньне, чэрвень 1931 г.

Курган насыпалі зь ініцыятывы Міцкевічаўскага камітэту на пляцы, які выкупілі за 6 тысячаў злотых, сабраных добраахвотнымі ахвяраваньнямі. Урачыстая закладка кургана адбылася 27 траўня 1924 году, тады ж ў зямлю закапалі «Акт аб заснаваньні». Скончылі насыпаць курган у 1931 годзе[2]. Каля яго падножжа паставілі стэлу з надпісам-прысьвячэньнем, якую ў 1998 годзе ў зьвязку зь сьвяткаваньнем 200-годзьдзя з дня нараджэньня паэта замянілі на валун.

У 1992 годзе непадалёк ад кургана паставілі помнік Адаму Міцкевічу.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.