Жан-Поль Бэльмандо
францускі актор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Поль Бэльмандо (па-француску: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933 — 6 верасьня 2021) — францускі актор, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфэсьце францускай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханьні» (1960).
Жан-Поль Бэльмандо | |
Дата нараджэньня | 9 красавіка 1933(1933-04-09)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 верасьня 2021(2021-09-06)[7][8][6][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінапрадусар, кінаактор, каскадэр, тэатральны актор, актор, тэатральны рэжысэр |
Навуковая сфэра | акторства[d][9], directing[d][9] і кінавытворчасьць[d][9] |
Бацька | Paul Belmondo[d][10] |
Дзеці | Paul Belmondo[d], Stella Belmondo[d], Patricia Belmondo[d] і Florence Belmondo[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000901 |
Подпіс | |
Навучаўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Д’юкса і Р. Жырара. Працаваў у парыскіх тэатрах. 3 1956 году ў кіно. Глыбіня драматычнага дараваньня і здольнасьць да пераўвасабленьня найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханьні», «Лісты паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсьць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, сьвятар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адрынутыя» (паводле твора Віктора Юго) і іншыя. Пазьней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсьць хто», 1979; «Прафэсіянал», 1981; «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадусар у фільме «Ставіцкі» (1974), дзе да таго ж выканаў галоўную ролю. Быў уладальнікам кампаніі «Сэрыта-фільм».