Ева
першая жанчына ў Бібліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ева ці Эва[6]; Евга[7] (па-габрэйску: חַוָּה) — у рэлігійнай міталёгіі першая жанчыны на Зямлі, імя якой у перакладзе азначае жыцьцё. Паводле біблейскай міталёгіі, жонка Адама, створаная зь яго рабра ў раі Богам. У юдзейскай, хрысьціянскай і мусульманскай міталёгіях яна разглядаецца як крыніца жыцьця, як пачынальніца ўсяго чалавечага роду. За тое, што Ева першая парушыла забарону Бога і пакаштавала плод з дрэва пазнаньня дабра і ліха, а потым яшчэ і спакусіла на гэта Адама, Бог пракляў іх абодвух, выгнаўшы з раю, а іх грэх перанёсшы на ўсё чалавецтва як пажыцьцёвае пакараньне (першародны грэх). У гностыкаў існавала «Эвангельле ад Евы».
Хуткія факты Напісаньне па-грэцку, Напісаньне па-лацінску ...
Ева Эва | |
חַוָּה | |
Ева (А. Дурэр, 1507) | |
Напісаньне па-грэцку | Εύα |
---|---|
Напісаньне па-лацінску | Eva |
Плоць | жаночая[d] |
Занятак | памагаты |
Бацька | не было |
Маці | не было |
Дзеці | Каін[1], Абэль[2], Сіф[3][4], Азура[d][5], Awan[d][5] і Aclima[d][5] |
Eve (Biblical figure) ў Вікісховішчы |
Закрыць