Рай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рай — у рэлігійным уяўленьні: прыстанішча праведных душ пасьля цялеснай сьмерці альбо канца сьвету; пасьлясьмяротнае месца праведнікаў і прарадзіма чалавецтва. У пераносным сэнсе — дасканалы стан шчасьця. Традыцыйнае разьмяшчэньне рая — Нябёсы, хаця існуе ўяўленьне пра Зямны Рай (Эдэм). Часта супрацьпастаўляецца пеклу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рай (неадназначнасьць).
Уяўленьне пра рай існуе ў паганскіх традыцыях, а таксама ў хрысьціянстве, ісламе, многіх школах будызму, а таксама ў трансгуманізьме ў выглядзе канцэпцыі paradise engineering.