From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэса́нтна-штурмавы́я во́йскі Ўзбро́еных сі́лаў Украі́ны (па-ўкраінску: Десантно-штурмові війська Збройних сил України, ДШВ УСУ) — асобны род войскаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны, які прызначаны для вэртыкальнага ахопу суперніка ды дзеяў у ягоным тыле, да складу якога ўваходзяць паветранадэсантныя, аэрамабільныя ды штурмавыя часткі. Да 2012 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (АэМВ), у 2012—2017 роках — Высокамабільныя дэсантныя войскі (ВДВ). Да 2015 року род дэсантных войскаў уваходзіў да складу Сухапутных войскаў.
Дэсантна-штурмавыя войскі | |
укр. Десантно-штурмові війська | |
Эмблема | |
Гады існаваньня | з 1992 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып | паветранадэсантныя войскі |
Колькасьць | 30000[1] |
Дысьлякацыя | м. Жытомір |
Мянушка | Яноты |
Заступнік | Архістратыґ Міхаіл |
Дэвіз | «Заўсёды першыя!» |
Войны |
Міратворчыя місіі
|
Дзейны камандзір |
Камандоўца Яўген Майсюк |
Дэсантна-штурмавыя войскі здольныя дзеяць як паветраны дэсант ды прызначаныя для выкананьня баявых заданьняў у тактычным ды апэратыўным тыле ворага, якія немагчыма выканаць іншымі сіламі ды сродкамі. Войскі мэтанакіравана рыхтуюцца для актыўных баявых дзеяў у тыле суперніка, а таксама дзеяў у хадзе вядзеньня ахоўных, контрнаступальных, адмысловых, антытэрарыстычных ды міратворчых апэрацыяў.
Дэсантна-штурмавыя войскі месьцяцца ў сталай баявой гатовасьці і ё наймабільнейшым родам войскаў, які здольны выконваць хоць якое заданьне ў розных умовах.
Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[2]
Апрача асноўных заданьняў ДШВ могуць прыймаць удзел у змаганьні з пазапраўнымі фармаваньнямі, міжнародных апэрацыях па патрыманьні міру й бясьпекі, мерах па ахове жыцьця й здароўя грамадзянаў ды аб’ектаў дзяржаўнае ўласнасьці за мяжамі Ўкраіны ды выконваць іншыя заданьні, вызначаныя законамі Ўкраіны.
Род дэсантных войскаў Узброеных сілаў Украіны быў створаны пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны на ґрунце часткаў і злучэньняў паветранадэсантных войскаў СССР, якія месьціліся на тэрыторыі краіны на момант распаду СССР. Злучэньні ды часткі ўваходзілі да складу Ўзброеных Сілаў Украіны паступова, у пэрыяд з 1 студзеня 1992 року да пачатку лета 1993 року.
1999 року Прэзыдэнтам Украіны была зацьверджаная дата Дня аэрамабільных войскаў — 2 жніўня[3].
27 ліпеня 2012 было падпісанае распараджэньне[4] пра прысваеньне аэрамабільным войскам УС Украіны назвы «Высокамабільныя дэсантныя войскі», такім чынам была аднаўленая радавая абрэвіятура «ВДВ».
У 2015 годзе аэрамабільныя брыґады Высокамабільных дэсантных войскаў былі ўзмоцненыя танкавымі падразьдзеламі, такім чынам ператварыўшы іх у дэсантна-штурмавыя. Кожная зь пяці брыґадаў мела атрымаць па танкавай роце. Для ўзмацненьня ВДВ былі абраныя танкі Т-80, што дзякуючы ґазатурбіннаму рухавіку мелі перавагу ў хуткасьці ды манэўранасьці ў параўнаньні з Т-64[5][6][7].
У траўні 2017 року канцэрн Укроборонпром падрыхтаваў чарговую партыю танкаў Т-80, якія прайшлі капітальны рэмонт, для перадачы дэсантным войскам[8].
У чэрвені 2017 року былі праведзеныя першыя ад аднаўленьня незалежнасьці вайсковыя вучэньні з стрэльбамі рэактыўнае артылерыі непасрэдна з паромаў на вадзе: падразьдзелы 95-е брыґады фарсавалі Дняпро[9][10].
Напрыканцы кастрычніка 2017 року Камандаваньне ВДВ паведаміла пра сьцьвярджэньне рэбрэндынґу ды новае даты прафэсійнага сьвята. Назва зьмененая на: Дэсантна-штурмавыя войскі, прафэсійнае сьвята: наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначацьмуць 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла[11][12].
21 лістапада 2017 року была праведзеная ўрачыстая цырымонія на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве падчас якое Прэзыдэнт Украіны й вайсковае камандаваньне падалі новую сымболіку:[13][14][15][16]
Станам на 1 чэрвеня 1993 року ґрупаваньне паветранадэсантных войскаў на тэрыторыі Ўкраіны існавала ў складзе:
У 2001 годзе аэрамабільныя войскі складаліся з:[18]
Падразьдзел | в/ч # | Разьмяшчэньне | Статус |
---|---|---|---|
Камандаваньне 1-я аэрамабільная дывізія | А0220 | Балград | расфармаваная ў 2003 годзе |
25-я паветранадэсантная брыґада | А1126 | Гвардзейскае (Днепрапятроўская вобласьць) | |
45-я аэрамабільная брыґада | А1533 | Балград | з 2003 року — 16-я мэханізаваная брыґада расфармаваная ў 2006 годзе |
27-я мэханізаваная брыґада | А0664 | Белгарад-Днястроўскі | расфармаваная ў 2004 годзе[19] |
91-ы артылерыйскі полк | А0242 | Вясёлы Кут | |
95-я асобная аэрамабільная брыґада | А0281 | Жытомір | |
79-ы асобны аэрамабільны полк | А0224 | Мікалаеў | |
80-ы асобны аэрамабільны полк | А0284 | Львоў | |
1-я аэрамабільная дывізія | |
Асобная брыґада | |
Асобныя палкі |
Камандаваньне Дэсантна-штурмавых войскаў А3771, м. Жытомір
Склад дэсантна-штумавых войскаў Узброеных сілаў Украіны[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя асобныя батальёны | ||||||
25-я асобная паветранадэсантная брыґада | смт Гвардзейскае Дняпрапятроўская вобласьць |
||||||||
45-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Балград, Адэская вобласьць |
||||||||
46-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Палтава Палтаўская вобласьць |
||||||||
79-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Мікалаеў Мікалаеўская вобласьць |
||||||||
80-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Львоў Львоўская вобласьць |
| |||||||
81-я асобная аэрамабільная брыґада | м. Краматорск Данецкая вобласьць |
| |||||||
95-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
| |||||||
5 батальённая тактычная ґрупа | с. Тарэнцееўка Палтаўская вобласьць |
||||||||
23-і асобны танкавы батальён | с. Вялікі Кабылін Жытомірская вобласьць |
||||||||
148-ы асобны ґаўбічны самаходны артылерыйскі дывізіён | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
Навучальныя часткі[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя вайсковыя часткі | ||||||
199-ы навучальны цэнтар | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
| |||||||
Часткі забесьпячэньня[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя вайсковыя часткі | ||||||
камэндатура дэсантнага забесьпячэньня[21] | |||||||||
132-і асобны выведчы батальён | смт. Азёрнае Жытомірская вобласьць |
||||||||
102-і асобны склад захаваньня паветранадэсантнае тэхнікі і маёмасьці[22] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
135-ы асобны батальён кіраваньня[22] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
232-я аб’яднаная база забесьпячэньня | с. Рахны Віньніцкая вобласьць |
рота аховы | |||||||
347-ы інфармацыйна-тэлекамунікацыйны вузел[20] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
Вайсоква-тапаґрафічная служба[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя асобныя батальёны | ||||||
124-я тапаґрафічная частка[20] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
З 2017 року наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла — вярхоўнага камандоўцы Божага войска ў бітве супраць нячыстых сілаў.[11] Сьвята ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сілаў Украіны» ад 21 лістапада 2017 р. № 380/2017.
У папярэднія рокі, у 1999—2017, Дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначаўся штороку 2 жніўня. Сьвята было ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень аэрамабільных войскаў» ад 2 жніўня 1999 р. № 937/99. На падставе загаду Прэзыдэнта Ўкраіны ад 27 ліпеня 2012 року № 457 «Пра Дзень высокамабільных дэсантных войскаў» была зьмененая ягоная назва, адпаведна да зьмены назвы роду войскаў.
Адна зь мянушкаў украінскіх дэсантнікаў — яноты[34][35][36]. Гэта знайшло адлюстраваньне ў сувенірнай прадукцыі дэсантных войскаў, ілюстрацыях[37]. Янотамі назваў дэсантнікаў і прэзыдэнт Украіны ў верасьні 2018[38][39].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.