Дынастыя Тан
дзяржава ў гісторыі Кітаю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынастыя Тан (па-кітайску: 唐朝) — кітайская імпэратарская дынастыя, якая кіравала тэрыторыяй Кітаю з 618 па 907 гады. Заснавальнікам дынастыі лічыцца Лі Юань. Ягоны сын, Лі Шымінь, пасьля канчатковага падаўленьня сялянскіх паўстаньняў і сэпаратызму фэадалаў пачаў праводзіць прагрэсіўную палітыку. Менавіта эпоха панавьня дынастыі Тан лічыцца ў Кітаі пэрыядам найвышэйшай магутнасьці краіны, калі яна апярэджвала ўсе краіны сьвету па сваім разьвіцьці.
Танская імпэрыя 唐朝 | ||||
| ||||
Танская імпэрыя каля 663 году | ||||
Афіцыйная мова | кітайская | |||
Сталіца | Чанань (618—904), Лоянь (904—907) |
Дынастыя Тан была ў значнай ступені пэрыядам прагрэсу й стабільнасьці, за выключэньнем паўстаньня Шы й заняпаду цэнтральнай улады ў другой палове часоў панаваньня дынастыі. Як і папярэдняя дынастыя Суй, Тан падтрымлівала сыстэму дзяржаўнай службы шляхам прызначэньня службовых асобаў з выкарыстаньнем стандартызаваных экзамэнаў і рэкамэндацыяў на пасаду. Гэты грамадзкі парадак быў падарваны ростам рэгіянальных ваенных губэрнатараў у IX стагодзьдзі. Кітайская культура квітнела ў эпоху Тан, гэты час лічыцца ўзростам кітайскай паэзіі[1]. Два з самых вядомых паэтаў Кітаю, Лі Бо й Ду Фу, жылі ў часы панаваньня дынастыі Тан, як і многія вядомыя мастакі, Хан Ган, Чжан Сюань і Чжоў Фан. Быў складзены багаты збор гістарычнай літаратуры навукоўцамі, а таксама энцыкляпэдыі й геаграфічныя працы.
Было шмат і прыкметных новаўвядзеньняў падчас панаваньня дынастыі Тан, у тым ліку разьвіцьцё гравюрнага друку. Будызм аказаў значны ўплыў на кітайскую культуру, але пазьней ён перасьледваўся з боку дзяржавы й пазнаў зьніжэньне ўплыву. Нягледзячы на тое, што дынастыя й цэнтральны ўрад былі ў заняпадзе ў IX стагодзьдзі, мастацтва й культура працягвалі квітнець.