Дыега дэ Лянда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыеґа дэ Лянда Кальдэрон (па-гішпанску: Diego de Landa Calderon; 12 лістапада 1524, Сыфуэнтэс, Гішпанія — 1579, Мэрыда, Мэксыка) — другі біскуп Юкатану.
Quick Facts Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Дыеґа дэ Лянда Кальдэрон | |
па-гішпанску: Diego de Landa Calderon | |
Дыега дэ Лянда, Біскуп Юкатану | |
Род дзейнасьці | інквізытар, мовазнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1524 |
Месца нараджэньня | Сыфуэнтэс, Гішпанія |
Дата сьмерці | 1579 |
Месца сьмерці | Мэрыда, Мэксыка |
Занятак | канкістадор, летапісец, майяніст, каталіцкі сьвятар, гісторык, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфэра | каталіцтва[1] |
Close
Увайшоў у гісторыю як вельмі супярэчлівая асоба: з аднога боку, быў аўтарам кнігі «Паведамленьне пра справы на Юкатане» (1566), якая ўтрымоўвала ў сабе шмат каштоўнае інфармацыі пра цывілізацыю Мая, увёў на Юкатане сыстэму адукацыі, стварыў лацінскую абэцэду для мовы юкатэку. Аднак, ён таксама заснаваў на Юкатане інквізыцыю, на аўтадафэ спаліў рукапісы мая, тым самым зьнішчыўшы вялікую частку маянскай літаратуры.
Зьяўляецца адною з ключавых постацяў так званае «Чорнае легенды».