![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Inquisici%25C3%25B3n_espa%25C3%25B1ola.svg/langbe-tarask-640px-Inquisici%25C3%25B3n_espa%25C3%25B1ola.svg.png&w=640&q=50)
Гішпанская інквізыцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыбунал сьвятой канцылярыі інквізыцыі (па-гішпанску: Tribunal del Santo Oficio de la Inquisición, шырока вядомы як Гішпанская інквізыцыя, па-гішпанску: Inquisición española) — суд, створаны ў 1478 г. каталіцкім манархам Фэрдынандам II Арагонскім і Ізабэлай I Кастыльскай. Закліканы падтрымліваць чысьціню каталіцкай веры ў іх каралеўстве, а таксама замяніць сабой сярэднявечную інквізыцыю, якая знаходзілася пад папскім кантролем. Інквізыцыя працавала ў значнай ступені для таго, каб забясьпечыць правільнасьць веры нованавернутых, асабліва габрэяў, мусульманаў і іншых, прымус пад страхам сьмерці прыняць хрысьціянства. Рашэньні манархаў стварыць інквізыцыю было прадыктавана некалькімі прычынамі, такімі як ўзмацненьне іх палітычнай улады, паслабленьне апазыцыі, падаўленьне conversos («новазвернутых» з габрэяў), атрыманьне прыбытку ад канфіскацыі маёмасьці асуджаных ерэтыкоў. Новы орган знаходзіўся пад прамым кантролем гішпанскай манархіі. Ён быў канчаткова скасаваны толькі ў 1834 годзе, падчас праўленьня Ізабелы II.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Inquisici%C3%B3n_espa%C3%B1ola.svg/320px-Inquisici%C3%B3n_espa%C3%B1ola.svg.png)