From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубровіцкі раён (па-ўкраінску: Дубровицький район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Дубровіца.
Дубровіцкі раён | |
Дубровицький район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Дубровіца |
Дата ўтварэньня | 1939 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020 |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2005) | 51 тыс. |
Плошча | 1820 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча 1820 км².
Асноўныя рэкі — Гарынь, Случ, Беражанка, Льва, Стубла, Чаква. На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Вялікае Пачаеўскае, Верхняе, Азёрскае, Сырыюс і іншыя. На поўначы — балоты Гала, Краснае, Марочнае. На ўсходзе — частка Роўненскага запаведніка.
Мяжуе на поўначы і паўночным усходзе зь Берасьцейскай вобласьцю (Беларусь), на ўсходзе з Ракітнаўскім, на поўдні з Сарнэнскім, на захадзе з Зарачанскім і Ўладзімерацкім раёнамі Ровенскай вобласьці.
Колькасьць насельніцтва — 51 тыс. чал. (2005), у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 10 тыс. чал.
На тэрыторыі раёну вядуцца працы па здабычы торфу на радовішчы Марочна-1.
Праз раён праходзіць чыгунка Роўна — Сарны — Лунінец (Беларусь) і аўтамабільны шлях Стараканстантынаў — Роўна — Жыткавічы (Беларусь) (М21).
У раёне маецца 1 мескае і 58 сельскіх паселішчаў.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.