Доўгі Брод
гістарычная мясцовасьць Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Доўгі Брод, Даўгабродзкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на поўдзень ад Вайсковых могілак, на старадаўнім Магілёўскім гасьцінцы. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была Могілкавая царква-мураўёўка, якая захавалася да нашага часу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Доўгі Брод (неадназначнасьць).
На паўднёвы захад ад Доўгага Броду пачынаецца Стромкі Бераг, на паўночны захад — Залатая Горка, на ўсход — Сьляпянка, на поўдзень — Архірэйская Слабодка[1][2].