From Wikipedia, the free encyclopedia
Архірэйская Слабодка, Антонава — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места на зямлі Архірэйскага двара.
На паўднёвы захад ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночны захад — Кашары, на поўнач — Стромкі Бераг, на паўночны ўсход — Доўгі Брод[1][2].
У сьпісах вуліцаў Менску 2-й паловы XIX ст. упамінаюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Сьлепня». У раёне сучаснага вэлязаводу і пасёлку трактарнага заводу знаходзіўся «Архірэйскі гай» (г.зв. «Пустыня»)[3].
У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4].
У наш час пра існаваньне прадмесьця напамінае Антонаўскі парк (назву надалі ў 2006 року[5]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога зь места да фальварку архіяпіскапа Антонія Зубко[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.