Гугеноты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гугеноты (па-француску: Huguenot(s)) — назва з XVI стагодзьдзя францускіх пратэстантаў (кальвіністаў). Паходзіць ад франка-швайцарскага (франц. eyguenot (aguynos), што пазначае чальца жэнэўскага пратэстанцкага зьвяза супраць герцага Савойскага. Слова eyguenot у сваю чаргу паходзіць ад сярэднявечна-нямецкага eitgenôz (суч. ням.: Eidgenosse) «субрат, паплечнік, хаўрусьнік». Пачынаючы з XIV стагодзьдзя Eidgenosse афіцыйна пазначае проста грамадзяніна Швайцарскай Канфэдэрацыі.