Грэмію Порту-Алегры
бразыльскі футбольны клюб з Порту-Алегры / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Грэмію» (па-партугальску: Grêmio) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Акрамя найвышэйшай лігі чэмпіянату Бразыліі, якая вядомая пад назовам «Сэрыя A», клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ангельскімі і нямецкімі мігрантамі. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны, сіні і белы. Хатнія матчы клюб праводзіць на сучасным стадыёне «Арэна ду Грэмію», які быў пабудаваны напрыканцы 2012 году. Папяэднія матчы клюб праводзіў на сваім старым «Алімпіку Манумэнтал» з 1954 году.
Грэмію | |
Поўная назва | Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense |
---|---|
Заснаваны | 15 верасьня 1903 |
Горад | Порту-Алегры, Бразылія |
Стадыён |
Арэна ду Грэмію Умяшчальнасьць: 55 662 |
Прэзыдэнт | Рамілду Болсан[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Сэрыя A |
· 2023 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы gremio.net (парт.) |
Па стане на 2017 год «Грэмію» займаў першы радок рэйтынгу клюбаў Бразыльскай канфэдэрацыі футболу[1] і быў адзначаны кампаніяй Forbes як трэці паводле кошту футбольны клюб у Амэрыцы, паводле ацэнак кошт клюбу складаў каля 295,5 млн даляраў ЗША[2]. Галоўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Інтэрнасьёнал», матчы супраць якога лічацца самымі гарачымі ў Бразыліі[3][4] і аднымі з самых гарачых у сьвеце[5][6]. Матчы гэтага дэрбі вядомыя як Грэнал.