![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/c/c7/Sport_Club_Internacional_2009.png/640px-Sport_Club_Internacional_2009.png&w=640&q=50)
Інтэрнасьёнал Порту-Алегры
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».
Інтэрнасьёнал | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Sport Club Internacional | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 красавіка 1909 | ||||
Горад | Порту-Алегры, Бразылія | ||||
Стадыён |
Бэйра-Рыю Умяшчальнасьць: 56 000 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2023 | 9 месца | ||||
| |||||
![]() internacional.com.br |
У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.